Home

Advertisement

людзі

  • Feb. 10th, 2010 at 1:57 AM

і хочацца проста і безумоўна паразмаўляць аб існаваньні, справах надзённых і аб віхуры жыцьця, у які мы трапілі. слухаць і чуць былыя крокі суразмоўцы, казаць і ўсьведамляць, перапытваць і зьбівацца на тэмы розныя-розныя, вязаць словамі коўдру быцьця, нібы вяртаньне, аж не, спазназнаньне таго-хто-насупраць, і час каб быў невымераны абставінамі, зрэшта, абставіны - гэта тое аб чым паклапаціцца можна і потым. і шчырасьць - няхай гэта нават самападман - няхай была б шчырасьць наколькі магчыма тое, які ж я наіўны чалавек.
шчырасьць 16 год няхай жа не адрозьніваецца ад сталёвай заслоны цяперашніх дзён, паміж людзьмі, паміж прыпынкамі, паміж сумётамі і дыханьнем.
каб як з апельсіна сок, лілося з размоў-ні-аб-чым віно чалавечых судакрананьняў.
ды я ж таксама на тым баку да каго я зьвяртаюся, таксама за шкафам)))

Jan. 27th, 2010

  • 2:08 AM

амаль месяц.. амаль месяц жыву з адчуваньнем таго што нехта ў маё вакно па начох грукаецца (а жыву я на другім паверсе і вакно выходзіць на дах крамы, я там улетку сядзець люблю). і толькі ў абсалютнай цемры седзячы, можна стоадсоткава сказаць што там нікога няма. але так нават кніжку не пачытаеш..

карміць качак

  • Jan. 22nd, 2010 at 6:03 PM

у час, калі жыцьцё перапаўзае у цёплае метро, батон за 530р для качак радасьць. карміць іх, амаль з рукі - радасьць. і мерзнуць разам зь імі на прыступках ля вады - радасьць, прынамсі ёсьць з кім пагутарыць, пажартаваць.. хоць яны адно толькі і робяць што ядуць глытаюць той хлеб, але здаецца, што разумеюць.
і нікуды не адлятаюць, а толькі сумна глядзяць як сьвіслач абрастае ільдом.





калі хто маразоў не збаіцца, хадзем са мной карміць качак, хоць удзень,покуль сонца сьвеціць. наступныя некалькі дзён абяцаюць быць складанымі..

Tags:

Jan. 22nd, 2010

  • 2:28 AM

дзяржаўны іспыт - гэта ўсё ж такі так міла і кранальна.. адчуваю што на ўсё жыцьцё запомню як першыя сонечныя промні краналі вежы "акеану" і "вячэрняга мінску," калі мы сьпісвалі сваімі ведамі праштампаваная лісткі, як стаялі расчуленыя выкладчікі і як у парку людзі ў разнакаляровых вопратках лядова-сьнежныя вежы будавалі, калі мы ішлі на афтэрпаці..
ох, friends, гэта час такі , проста такі час , а потым мне вас будзе так не хапаць..

in two minds

  • Jan. 11th, 2010 at 2:39 AM

можна колькі заўгодна дарослай і практычнай цетачкай прыкідвацца, колькі заўгодна з сур'ёзным абліччам на вуліцах хадзіць і ўсё па справах ды па справах, і жыццё сваё sinvoll gestallten, і ... - але здаецца, ідыятызм, у панкаўскім дзяцінстве прыдбаны - н е в ы л е ч н ы. не ведаю, сумаваць с такой нагоды альбо радавацца.

Tags:

Jan. 2nd, 2010

  • 12:40 AM

а што вы робіце, калі вам дораць два аднолькавыя падарункі?

ох, а я веееельмі хацела, каб падарунак быў менавіта такі. не жадайце нічога занадта. бо ў двайным памеры - ўжо нешта ня тое)) а лепш наогул не жадаць нічога , во!

Dec. 23rd, 2009

  • 1:11 AM

усю сваю жыццядзейнасьць апошняга месяца можна назваць адным непрыстойным словам, якое прыкладна супадае па значэньні з "рупліва працую."

і было нават нічога, і нават весела, але тут я задумалася. і высветлілася, што чым бліжэй грамадскія сьвяты, тым больш сумна і невыносна мне становіцца. не ведаю, у чым прычына - заўтрашні тэст па нямецкай мове (дагэтуль не ведаю за што хапацца!), 50 грам каньяку за ціпа сьвяточным сталом альбо група Tiamat ў калёнках.

і я не магу зь імі больш жыць.

Dec. 4th, 2009

  • 1:48 AM

здаецца мне, што тэма майго дыплому зусім не тэндэнцыі катастрафізму ў сучаснай літаратуры, а апакаліпсіс у людскіх душах.

Nov. 24th, 2009

  • 10:29 PM

*I was just taking care of animals. I didn't do anything wrong. Why should I? I was just taking care of animals.* - Hemingway

Nov. 22nd, 2009

  • 12:36 AM

вось гляжду я на іх і думаю.
чытаю слайды па мовазнаўству, лекцыі не наведвала, але не ў тым сутнасьць- мужчыны-лінгвісты такія прыгожыя! на фотках яны - з непаслухмяным доўгім валосьсем, кранутым сівізной, вачыма гарэзьлівымі, у пінжаках расшпіленых!
а жанчын-лінгвісты чамусь бабуль, што вяжуць шкарпэткі і піражкі пякуць, нагадваюць..

Nov. 17th, 2009

  • 1:16 AM

нам усім надакучыла баяцца, але гэты фатасет з аднаго амерыканскага сайта шэдэўральны, умеюць чэлы здымаць: boston.com.
сьцеражыцеся трафіку.

і беражыце сябе.

Nov. 15th, 2009

  • 4:05 AM

увесь вечар я хадзіла адна па горадзе, пісала ў сшытку нататкі на халодных лаўках пад аранжавымі ліхтарамі, піла каву і слухала крокі.
потым пазнаёмілася са сьветлай жанчынай Марыяй, якую частавала півам, і якая мне распавядала пра сваё сіроцкае жыцьцё. яна нідзе не жыве. яна п'е віно. яна марыць аб простым жаноцкім шчасьці.
а потым да нас прысеў п'яны хлопчык Аляксандр, якому я распавядала сваё жыцьцё. як нядаўна мне Марыя. без чаканьня сустрэчнага погляду. без надзеі на водклік.
Марыя - жанчына, і я - жанчына, нягледзячы на тое што яна бамжыха, а я студэнтка.
спачатку слухаеш другіх, а потым раскрываешся сам. і разумееш сябе. толькі тут і зараз, а далей - у кожнага жыцьці свае, свае напрамкі.
жыцьцё - дарога. туман і дрэвы.
дзякуй ім, за самапаразуменьне. за шчасьце трох гадзін раніцы, калі па вуліцы ідзеш, а ў сумцы сшытак са стосаў літарак, а ў галаве шчасьце непрыдуманае ад моманту спатканьня. незнаёмыя вы былі, незнаёмымі і засталіся. бывайце, вы нібыта героі кнігі.
якую я пішу і чытаю адначасова.
мы разышліся ў розныя бакі і ніколі больше не сутрэнемся. у гэтым таксама ёсьць добрае.

Nov. 13th, 2009

  • 7:12 PM

а што тыдзень? тыдзень гэта толькі 5 бяссонных начэй і 48 гадзін бесперапыннага сну.

хапаемся як апантаныя выпраўляць зьнешнія прыкметы таго што ідзе ня так, замест таго каб удыхнуць-выдыхнуць - і зразумець сутнасць.

спаць лепей за ўсё у чарзе. так не заўважаеш як сьпяць астатнія. увасабляе сабой неасэнсаваны рух наперад.

і яшчэ нешта. я забыла.

Tags:

сям'я

  • Nov. 8th, 2009 at 2:08 AM

вучу я хлопчыка аднаго англійскай мове.
а ўчора я хадзіла да яго на дзень народзінаў, 12 гадоў дзіцятку, як адмовіш тут, калі запрашае?)
цёпла і па-добраму яно ў іх сям'і - муж кахае жонку і жонка кахае мужа, старэйшы сын зь яго дзівацтвамі ўтульна сабе пачувае, хавацца прычыны ня мае. яны не любяць алькаголю і камп'ютар - таксама не любяць. яны гуляюць усё разам у шашкі ды шахматы і гісторыі сьмешныя распавядаюць. ніхто не сядзіць у сваім куце і рэчы ў агульна-вялікай шафе хаваюць. яны - індывідуальнасьці, што адзін аднаго прымаюць, на добрае і дрэннае якасьці характару не дзеляць, таму мабыць і не заганяюцца.

блін, як жа класна, падумала я!
можна, канешне, пярэчыць і паказухай перад чужымі гэта назваць, але ж яны мае суседзі.
і усё ж класна мець сям'ю, якая цябе разумее, без папрокаў і без сьмешкаў і без патрэбы хавацца. бабуля мая яшчэ запытала сёньня, якая ж ты будзеш у будучыні. а я і не ведаю, адказала я, але падобныя рэчы натхняюць, сапраўды натхняюць, не да стварэньня сям'і, канешне, маленькая я і шлях мой незразумелы, але да гармоніі ў зносінах з людзьмі - дакладна.

Nov. 7th, 2009

  • 3:14 PM

як часта хочацца мне назваць жыцьцё абсурдным, нелагічнымі і заблытаным. але я разумею, што гэта проста не тыя словы. з аднаго боку дакладней не скажаш, зь іншага - яны нясуць негатыўны падтэкст, а мне ўсё ж хочацца яго - жыцьцё - любіць.

Ноч

  • Nov. 1st, 2009 at 4:05 AM

выйсьці на вуліцу ноччу глыбокай пасьля дня спраў неадкладных - і атрымаць незабыўную асалоду ад руху праз марознае паветра бязлюднага Гораду, машын у шэрані, ліхтароў аранжавых. і радасць, такая радасьць беспрычынная апаноўвае - дрыготкае паветра, маўчаньне, гулкія крокі, таксоўкі, чысьціня!..
паспрабуйце!
Зь Лістападам вас, таварышы)

Tags:

Oct. 31st, 2009

  • 2:29 AM

ішла я неяк па вуліцы і падумала:
"а можа я - гэта і ёсьць я, і ў мяне няма ні мінулага, якое прадвызначае цяперашняе, ні будучыні, да якой трэба - ооо, штучнае дзеяньне! - імкнуцца? а ёсьць толькі цяперашняе, блізкае, як гук уласных крокаў і цяпло чужой далоні, якое адчуваеш толькі ў момант дотыку. я толькі цяпер, ня ёсьць "было" і " магчымабудзе."
і прагучала гэта так ненатуральна, так недаверліва, што я рассмяялася. а калі і сапраўды прыняць такі во канцэпт і паспрабаваць хоць неяк жыць далей?

Бацька

  • Oct. 26th, 2009 at 6:04 PM

ён разумее тэхніку, але ў справах кампутара нам з сястрой давярае. у суботу мы разам едзілі на жданы. ён хоча быць добрым бацькам пасьля ўсіх алькагольных гадоў, стараецца, каб усе грошы ішлі на гаспадарку. але калі мы набылі здаецца патрэбную штуковіну для кампа, маленькую і з незразумелай для яго вартасьцю, ён толькі і сказаў "ну вось, якраз я ў суботу гэта за гадзіну нахаўтурыў." - пакрыўджана і сумна нібыта. а можа і з папрокам.
і мне стала страшэнна сорамна.

ці ведаў ён наогул радасьць у жыцьці? згублены і разгублены, імкнецца жыць далей.
і калі я адчуваю сябе ў гэтай сям'і непатрэбнай, то як ён?

хоць Хелігер і кажа, што дзіця не павінна адчуваць сорам калі бярэ штось у бацькоў - а падзяку толькі. але ён жа кажа што надыходзіць і той час, калі дзіця павінна пачаць аддаваць. толькі не бацькам, а далей - сваім дзецям. павінна пайсьці, адным словам. мне напэўна сорамна за тое, што мне 22, а я дагэтуль не сыходжу - і ня маю куды, нават у духовым плане не маю кропкі прызначэньня, і хочацца яшчэ пабыць сабой і з сабой, разабрацца са стосам думак, знайсьці няхай міфічныя, але свае а таму й трывалыя ісьціны, але..
проста адчуваю што па іх меркаваньні - ужо час і яны чакаюць. канешне, маю працу і грошы на рэчы мне патрэбныя і нічога ніколі не прашу, але ж ўсё адно... і бацька чакае, бо ён так многа піў і нічога не бачыў і хоча каб яго старэйшая дачка знайшла сябе ў жыцьці, і пад гэтым ён разумее далёка не кар'еру. і мне хочацца проста зьбегчы і схавацца, каб пазьбегнуць гэтага задушлівага пачуцьця віны...

Oct. 5th, 2009

  • 2:38 AM

усё адбудзецца ціха, і месяц будзе гэтаксама сьвяціціь у вокны. ого!

Oct. 3rd, 2009

  • 8:42 PM

і што парабіць мне з адчуваньнем што зараз зіма, завеі, сьнежань? што за вакном маразы, і калі выйду з пад'езда - сьнег зарыпіць пад нагамі, што холад забярэцца пад куртку, што будзе мігцець зоркамі пасыпаная чыстым сьнегам дарога..

не хочацца восені, не хочацца прадмоў, а адразу - чароўнай Дзеі Зімовага Княства! каб надышла яна - і прайшла хутчэй.. а можа - першы раз за доўгі час хочацца ўсяго так, як яно ёсьць?.. холад - так холад, сумныя зімовыя вечары - так, жыцьцё паміж метро і дамамі сяброў - так, дэпрэсія - о так!... толькі цяпер я на гэта па-іншаму гляджу. гэта цяпер - маё шчасьце і мая містыка, містыка,якрй толькі дзіцячыя зімы перапоўненыя.

о так, кожны дзень прыгожы.

ps: калі я сёньня не вярнуся - мяне забрала мафія.

Tags: